Вінаватыя ня знойдзеныя. Сканфіскаваную ў журналістаў 27 сакавіка падчас ператрусаў аргтэхніку, абяцаюць вярнуць.

У пракуратуры Менска паабяцалі вярнуць журналістам ўсю аргтэхніку, канфіскаваную падчас ператрусаў 27 сакавіка. Праз тыдзень.

Сьледчы па найважнейшых справах Менска В. Шабан, які вядзе крымінальную справу «МультКлюба», паведаміў, што цягам наступнага тыдня яна будзе закрыта.

Пры гэтым ён сказаў, што «асабіста б аддаў бы ўсе сыстэмныя блёкі проста зараз, каб толькі яны зьмясьціліся ў ягоным кабінеце, паколькі вінаватых у гэтай справе няма».

Хведар Агаф'еў, bulletinonline.org

***

Камэнтар аднаго з фігурантаў «Справы мультклубу» Андрэя Абозава: (даслана ў камэнтары на сайт):

Папрасіў бацьку патэлефанаваць сьледчаму. Нічога не зачынілі. Проста прыпынілі да таго часу, пакуль нас ня зловяць. Прычына прыпыненьня - адсутнасьць абвінавачаных, г.зн. нас, якія знаходзяцца ў вышуку. Тэхніку не аддаюць. Аддадуць, магчыма, тое, што не зьвязана са справай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0