Сірыйская ўрадавая армія апублікавала афіцыйную заяву аб спыненні перамір'я, бо баевікі не прытрымваюцца яго ўмоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

У заяве камандавання гаворыцца пра тое, што перамір'е магло даць шанец для спынення кровапраліцця, аднак тэрарыстычныя групоўкі не выконвалі ўмовы перамір'я і дапусцілі больш за 300 парушэнняў рэжыму спынення агню. Баевікі скарысталіся зацішшам для пераўзбраення, перагрупоўкі і планавання новых нападаў, адзначаецца ў заяве.

Сірыйская армія лічыць, што ёю былі прынятыя ўсе крокі для выканання рэжыму перамір'я і праяўленая «найвышэйшая ступень вытрымкі ў супрацьстаянні тэрарыстычным групоўкам».

Перамір'е дзейнічала з 12 верасня. Умовы спынення агню былі ўзгодненыя на шматгадзіннай сустрэчы ў Жэневе міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, па выніках якой адбылося падпісанне пагаднення па Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0