«Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952): гвалт улады і стратэгіі выжывання», - з успамінамі вяскоўцаў, якія перажылі стварэнне калгасаў на Гарадзеншчыне, можна будзе сёння пазнаёміцца ў Гродне.

Група гісторыкаў, Алесь Смалянчук, Таццяна Касатая, Ірына Чарнякевіч і Галіна Фацеева, прэзентуе вынікі летняй экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі. Даследчыкі запрашаюць на размову пра мінулае, і абяцаюць, што яна дапаможа зразумець сучасную Беларусь.

Пасляваенная калектывізацыя змяніла жыццёвы ўклад некалькіх мільёнаў вяскоўцаў. Што сталася з чалавекам, які з гаспадара ператвараўся ў калгасніка? Як гэта змяніла сялянскі светапогляд, асноўнымі каштоўнаснымі арыентырамі якога звычайна былі праца, зямля і вера?

Прэзентацыя пачнецца сёння а 18.00 у гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця, па адрасе: Савецкая, 3 (побач з галерэяй «Крыга»).

Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня беларускага мыслення ў Гродне.

На гэтым тыдні ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна запланавы шэраг іншых, вартых увагі, падзей.

У сераду, 21 верасня, а 18.30 «Як напісаць кнігу пра Радзіму» распавядзе Лявон Карповіч, аўтар даследвання «Маё мястэчка Луна-Воля».

22 верасня а 18.30 адбудзецца дыскусія «Моўныя шансы Гародні», дзе будуць агучаныя лічбы беларускамоўнага навучання ў Гродне за гады незалежнасці Беларусі.

А 23 верасня, у пятніцу, з лекцыяй «Гарадзенскі нонканфармізм у другой палове ХХ ст.» выступяць гарадзенскія гісторыкі, аўтары альманаха «Горад святога Губерта».

Усе названыя мерапрыемствы пройдуць у гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця па адрасе: Савецкая,3 (побач з галерэяй «Крыга») 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?