19 верасня ў рамках візіту ў Нью-Ёрк міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным праблеме бежанцаў і мігрантаў.

У сваім выступленні кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства адзначыў, што асноўная маса бежанцаў у свеце сёння з'яўляецца прамым ці ўскосным вынікам зацяжных ўзброеных канфліктаў, прамога ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў і непавагі асноватворных прынцыпаў, закладзеных у Статуце ААН.

У.Макей падкрэсліў, што прынцып «размеркавання адказнасці», які актыўна прасоўваецца некаторымі краінамі, павінен, у першую чаргу, накладаць адказнасць на тых, хто стаіць за распальваннем канфліктаў на тэрыторыі суверэнных дзяржаў, якія прымушаюць людзей масава пакідаць свае дамы, паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас свайго візіту ў Нью-Ёрку У.Макей правёў шэраг сустрэч з міністрамі замежных спраў Мазамбіка, Турцыі, Рэспублікі Карэя, Эквадора, а таксама памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША.

mfa.gov.by

mfa.gov.by

Падчас сустрэчы з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыяй Нуланд бакі адзначылі неабходнасць захавання стоноўчай дынамікі ў беларуска-амерыканскіх адносінах. Асобная ўвага на перагаворах была нададзена абмеркаванню мер, вельмі важных для поўнай нармалізацыі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЗША. Суразмоўцы таксама абмяняліся меркаваннямі наконт сітуацыі ў усходнееўрапейскім рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0