20.09.2016 / 13:13

Курс даляра нязначна знізіўся па выніках таргоў на біржы

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 верасня беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс даляра знізіўся на 0,003 рубля (0,15%) і склаў 1,9481 рубля.

Курс еўра вырас на 0,003 рубля (0,14%) і склаў 2,1824 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0027 рубля (0,09%) і склаў 3,0071 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру