Адкрыцьцё пасольства заплянаванае на канец году, а абавязкі пасла Стэфан Эрыксан пачне выконваць ужо зь лета.
Стэфан Эрыксан нарадзіўся ў 1962 г. у Вэстэросе, недалёка ад Стакгольму. Скончыў Інстытут гандлю і эканомікі (1989). Працаваў зь місіямі ў Расеі, Бэльгіі. Цудоўна ведае беларускую мову. Сам перакладае на швэдзкую творы Васіля Быкава і Ўладзімера Арлова. Зьяўляецца пастаянным наведвальнікам культурных імпрэзаў і канцэртаў беларускіх рок‑гуртоў.
Цяпер калі зь Беларусі зьяжджаюць таксама беларускамоўныя дыпляматы славак Любамір Рэгак і пасол Ізраілю Зеев Бэн‑Ар’е, страціць яшчэ і Эрыксана было б вельмі шкада. Але швэдзкі пасланьнік пайшоў на новы тэрмін сваёй дыпляматычнай працы ў Менску. З чым рэдакцыя яго і віншуе!