20.09.2016 / 14:54

Трасу М1 ператварылі ў «хайвэй сувязі» 3

Мабільны аператар velcom цалкам пакрыў «новым 3G» трасу M1 на ўчастку ад Брэста да Мінска. Галасавая сувязь ўзроўню HD-Voice і хуткасны інтэрнэт цяпер даступныя на любым адрэзку галоўнай аўтамагістралі краіны, паведамілі ў прэс-службе velcom.

У выніку па шляху з Мінска ў Брэст цяпер можна глядзець фільмы у анлайн-рэжыме або размаўляць з сябрамі без «разрываў» на ўсёй трасе. 

Мабільны інтэрнэт на трасе M1 паміж Брэстам і Мінскам цяпер забяспечваюць 240 базавых станцый, у тым ліку 115 новых станцый 3G, якія дзейнічаюць у дыяпазоне 900 Мгц.

0
Ігар зь Менску / Адказаць
20.09.2016 / 15:09
Фота не з М1, а з Р1.
0
Гость / Адказаць
21.09.2016 / 03:53
Просмотр фильмов отвлекает от управления автомобилем.
0
Dr. Leper / Адказаць
21.09.2016 / 21:11
3G на частоте 900 мегагерц? Редакция, вы что?)) Рэд. Пытанні да прэс-службы velcom.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру