20.09.2016 / 16:11

BRUTTO упершыню выступіць у Беларусі — ідэолагі далі дабро на канцэрт у Гомелі 21

У інстраграм-акаўнце папулярнага гурту BRUTTО з'явілася фота гастрольнага пасведчання на канцэрт у гомельскім лядовым палацы 29 кастрычніка. 

Выдаў яго аддзел ідэалогіі гомельскага аблвыканкама. 

Колькасць чалавек, якую можа прыняць заяўленая пляцоўка — 4900. 

Дагэтуль праект Міхалка BRUTTO яшчэ не выступаў у Беларусі — фанатам даводзілася ездзіць на канцэрты ў Літву, Польшчу ці Украіну. 

Квіткі на гомельскі канцэрт з'явяцца ў продажы бліжэйшым часам. 

АЯ

8
leikobel / Адказаць
20.09.2016 / 16:15
Не магу паверыць-думаю сарвуць у апашні момонт, прыдумаўшы штосьці пра МНС, альбо знікне вада ці свет.
2
Штосьці / Адказаць
20.09.2016 / 16:23
Ды няўжо!!! Калі можна набыць квіткі?! Ці зноў дазволілі, а потым скажуць, што "А-я-я, як нечакана, штосьці зламалася і трэба праводзіць працы нейкія, таму усе мерапрыемствы адмяняюцца"?
2
Andruś / Адказаць
20.09.2016 / 16:25
leikobel, tak i budzie, voś pażyviem pabačym, ale miarkuju tak i budzie.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру