Стала вядома, што 29 кастрычніка ў гомельскім лядовым палацы адбудзецца першы выступ BRUTTO у Беларусі. 

Чаму менавіта там? 

Пра гэта «Нашай Ніве» распавёў прадстаўнік кампаніі — арганізатара канцэрта, Аляксандр. 

«Гэта зручна па лагістыцы. Мы хочам, каб музыкантам было зручна дабірацца да горада, нам было зручна дабірацца да горада. Шмат фактараў, пакуль не пра ўсё можна казаць», — сказаў Аляксандр. 

На перспектыву тура па Беларусі ён сказаў так: «Трэба зрабіць першы канцэрт, а далей будзем глядзець». 

Таксама прадстаўнік кампаніі сказаў, што наўрад ці паўторыцца ранейшая гісторыя, калі чыноўнікі спачатку дазволілі BRUTTO выступіць у Мінску, а потым, літаральна напярэдадні выступу, адмянілі сваё рашэнне. 

«Пакуль нічога не дае падстаў меркаваць, што будзе адмена. Зносіны з ідэолагамі магу назваць вельмі пазітыўнымі. Пакуль не хочацца выходзіць за рамкі і расказваць больш, але галоўнае — мы сутыкнуліся з добрым стаўленнем», — падсумаваў Аляксандр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?