Здарэнні44

Затрыманыя мінскія школьнікі, якія збілі мужчыну ў тралейбусе

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку сумесна з калегамі з інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС Мінска высветленыя асобы непаўналетніх, якія збілі пажылога мужчыну ў тралейбусе.

Інцыдэнт адбыўся 24 жніўня. Позна ўвечары пацярпелы разам з жонкай вяртаўся дадому. На адным з прыпынкаў у тралейбус маршруту № 3, які ехаў па Партызанскім праспекце ў кірунку чыгуначнага вакзала, зайшла кампанія (хлопцы і дзяўчына). Вялі яны сябе абуральна, гучна слухалі музыку. Мужчына зрабіў ім заўвагу, што выклікала моцнае абурэнне моладзі. У выніку пенсіянер атрымаў цялесныя пашкоджанні спачатку ў тралейбусе, потым на прыпынку «Аўтазаводская».

Падазраванымі аказаліся навучэнцы адной са сталічных школ: двое 16-гадовых вучняў 10-га класа і 15-гадовы навучэнец 9-га класа. Як патлумачыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС Мінска Васіль Кахновіч, дзевяцікласнік стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх за здзяйсненне дробнага хуліганства — учыніў бойку з аднагодкамі на вуліцы.

«У дачыненні да затрыманых Заводскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа па частцы 2 артыкула 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса», — паведаміў начальнік крымінальнай міліцыі Заводскага РУУС Віталь Капілевіч.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць