20.09.2016 / 17:48

Вышэйшыя амерыканскія военачальнікі пацвердзілі ў Сенаце чуткі пра недавер Абамы да ўласных вайскоўцаў 3

Камандуючыя чатырох радоў войск ЗША на днях выступалі ў Сенаце краіны на тэму праблем нацыянальнай бяспекі і адказвалі на пытанні сенатараў, паведамляе washingtontimes.com.

Камандуючыя Сухапутнымі войскамі, ВМС, Корпусам марской пяхоты і ВПС ЗША падчас слуханняў у Сенаце. Фота washingtontimes.com

Адказваючы на пытанне сенатара-рэспубліканца з Паўднёвай Караліны, усе генералы засведчылі, што ня мелі магчымасці сказаць прэзідэнту Бараку Абаму пра сваё меркаванне адносна прапанаванага Абамам скарачэння ваеннага бюджэту і наступстваў гэтага скарачэння для бяспекі ЗША.

Раней кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп, які выступае супраць абамаўскага плана скарачэння фінансавання Узброеных сіл, заяўляў, што прэзідэнт «знішчыў» ваеннае кіраўніцтва краіны.

Былы міністр абароны ЗША Роберт Гейтс, які знаходзіўся на пасадзе з 2006 па 2011 год, раней пісаў у сваіх мемуарах, што прэзідэнт зусім не давярае вайсковаму кіраўніцтву і падазравае вайскоўцаў у змове супраць сябе.

Аналагічныя сведчанні пакідалі і іншыя былыя генералы і цывільныя аналітыкі, якія працавалі на вышэйшым узроўні ў Вашынгтоне, піша The Washington Times. 

Аляксандр Гелагаеў

1
Адидас Бульба / Адказаць
20.09.2016 / 17:59
Трамп выступае супраць... Ну, гэты умацуе дык умацуе
1
а то! / Адказаць
20.09.2016 / 19:27
"... і падазравае вайскоўцаў у змове супраць сябе". Вяршыня бязглуздасьці! Ці то ад вайскоўцаў, ці то ад рэпарцёраў - неважна ад каго. Якая можа быць змова вайскоўцаў супраць прэзідэнта ў краіне, дзе кіруе ня столькі прэзідэнт, колькі інстытуты?! Гэта вам што - Венесуэла, Нікарагуа, Паўночная Карэя, Расея, Беларусь, далей - паўсюль, дзе сядзяць дзесяцігоддзямі дыктатары. А што вайскоўцам патрэбны грошы на іх саміх і на казармы, і як мага больш грошай, - то амерканскія вайскоўцы такія ж самыя, як і ў Венесуэле, Нікарагуа, Паўночнай Карэі, Расеі, Беларусі і паўсюль наогул, дзе ёсьць дэмакратыя і дзе ёю не пахне, але пах ідзе з казармаў.
0
2 а то! / Адказаць
21.09.2016 / 01:19
А чаго яшчэ чакаць ад "кансерватыўнай" The Washington Times?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру