20.09.2016 / 21:53

16-гадовы хакер-махляр са Століна падмануў больш за сотню чалавек 8

Больш за сто чалавек пацярпела ад дзеянняў 16-гадовага хакера са Століна, які выкрадаў грошы з картак карыстальнікаў сацсетак. Пра гэта паведаміла ў эфіры «Альфа Радыё» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Дадзеная крымінальная справа расследуецца ўпраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. У дачыненні да падлетка распачатая справа адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — частка 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі) і частка 2 арт. 212 (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі).

«Гэта адна з буйных крымінальных спраў. Аб'ём следчых матэрыялаў штодня расце, следчыя праводзяць агляд сайтаў і старонак, якія былі ўзламаныя, грошы выкрадзеныя з рахункаў больш за 100 чалавек, — распавяла Юлія Ганчарова. — Сума шкоды да цяперашняга моманту складае больш за Br15 тыс. Большасці асоб, з рахункаў якіх былі выкрадзеныя грошы, вернутыя банкамі ў адпаведнасці з прынцыпам нулявой адказнасці».

З верасня 2015 па студзень 2016 года малады чалавек узломваў асабістыя старонкі карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «УКантакце» і блакаваў іх для ранейшых уладальнікаў, змяняючы паролі. Завалодаўшы акаўнтам, падазраваны пад выглядам сапраўднага гаспадара профілю пачынаў пісаць паведамленні яго віртуальным сябрам. У паведамленнях ён прасіў карыстальнікаў даць яму рэквізіты іх банкаўскіх плацежных картак, матывуючы гэта тым, што не можа скарыстацца уласнай картай, бо яна заблакаваная ці ў яе скончыўся тэрмін дзеяння. Некаторыя людзі адгукаліся на просьбу. Займеўшы рэквізіты, падлетак выводзіў грошы з картак, здзяйсняючы інтэрнэт-пакупкі альбо пералічваючы сродкі на падкантрольныя яму рахункі.

5
кагбэ / Адказаць
20.09.2016 / 22:04
Колькі яшчэ ў нас не запатрабаваных краінай талентаў на Палесьсі! Вось і гэтага малойцу рэальна пасодзюць, а трэба прэмію яму даць, што вучыць лахоў, каб не былі лахамі. Ці ж за гэта непатрэбна такія-сякія грошы з картак лахоў?
1
вася / Адказаць
20.09.2016 / 22:58
кагбэ , гэта злачынства ў адзін крок, тут не патрэбна шмат інтэлекта, а таксама тым хто яго называе "хакерам"
1
Молоток для лоха / Адказаць
20.09.2016 / 23:13
Памятник ему. И на работу в органы (если з/п потянут, или бесплатно на время срока).
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру