21.09.2016 / 12:42

Стартаваў збор подпісаў пад петыцыяй за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці 43

Як паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Зміцер Дашкевіч, 19 верасня распачаты збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Першым подпіс за нацыянальны сцяг паставіў акцёр Павал Харланчук.

Дашкевіч прапаноўвае ўсім ахвотным спампаваць падпісны бланк з асноўнымі фактамі пра каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга. Факты, піша ён, правераны на адпаведнасць падзеям гісторыкам Уладзімерам Арловым.

«Я планую збіраць подпісы кожны дзень апроч нядзелі, — распавядае Зьміцер Дашкевіч. — У планах — сабраць не менш за тысячу подпісаў. Пасля работы я стаю на выхадзе з метро Купалаўская ў бок крамы «Цэнтральны» і штогадзіну падпісваецца каля дваццаці чалавек. Да кампаніі пачынаюць далучацца і іншыя актывісты. Мяркуецца, што праз месяц мы панясем подпісы да Міністэрства культуры», — кажа Дашкевіч.

Падпісны бланк вы можаце спампаваць па спасылцы padpisny-blank-za-biel-czyrvona-biely-sciah

Дашкевіч прапаноўвае выкарыстоўваць хэштэг #нашсцяг усім, хто далучаецца да кампаніі.

3
LMI / Адказаць
21.09.2016 / 13:07
Так а куды дасылаць спампаваны і падпісаны бланк ??? Падкажыце
3
Баба Марыля / Адказаць
21.09.2016 / 13:27
Шаноўны Зьміцер! А ці нельга зьбіраць подпісы і з дапамогай інтэрнэту? Быць можа ёсьць такая магчымасць?
3
Віктар Малочка / Адказаць
21.09.2016 / 13:29
Салігорск далучаецца......як і , амаль, заўсёды! Зьміцер, мы з Вамі! Подпісы збярэм. Мой тэлефон: Вел.44-4505278.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру