Вядомы беларускі спявак Аляксандр Саладуха пракаментаваў для «Нашай Нівы» дазвол на правядзення канцэрта гурту Brutto ў Гомелі.

«Выдатна! Здорава! Добра!» — адразу кажа Саладуха.

«Я чуў, што Міхалок сышоў з «Ляпісаў» стварыў новую каманду. Яны, здаецца, базуюцца ў Кіеве, шмат гастралююць па Еўропе. Brutto неяк хацелі ў Мінску сыграць у Палацы спорту, але не атрымалася. Цяпер прарваліся ў Гомель. Ну, выдатна! Толькі парадавацца можна за хлопцаў».

Мы спыталіся ў Аляксандра Саладухі, ці хацеў бы ён праспяваць разам ці ўдзельнічаць у сумесным праекце з Сяргеем Міхалком.

«Мне Валодзя Пугач [гурт J-mors — «НН»] казаў, што Міхалок хацеў сыграць са мной, але яшчэ не выходзіў на сувязь. З задавальненнем прыдумалі б нешта разам. Мы пару разоў бачыліся, віталіся. Стаўленне ў мяне да Міхалка вельмі добрае, як і да ўсіх іншых людзей», — кажа спадар Саладуха.

Канцэрт Brutto ў Гомелі мае адбыцца 29 кастрычніка ў Лядовым палацы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?