У матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» на Мінск-Арэне ў авертайме вырвала перамогу ў «Сібіры» 5:4 (1:3, 3:1, 0:0, 1:0).
Вырашальную шайбу закінуў Мэт Элісан.
Зазначым, што «Сібір» у канцы першага перыяду вяла з лікам 3:0, але дынамаўцы здолелі не толькі зраўняць лік, але і выйграць.
Наступны матч «зубры» згуляюць 24 верасня ў гасцях супраць маскоўскіх аднаклубнікаў.