ААТ «МАЗ» шукае замежных інвестараў, у тым ліку з Еўропы, паведаміў 22 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі.

«Мы знаходзімся ў стане пошуку інвестараў, вядзем перамовы і з КАМАЗам, і з кітайскай кампаніяй, і з еўрапейскімі партнёрамі, але пытанне аб стратэгічным зліцці зараз на парадку дня не стаіць», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне пра перспектывы аб'яднання МАЗа і КАМАЗа, Свідзерскі заявіў: «Гэтае пытанне пакуль знятае з парадку дня, бо тое, што прапаноўвалася расійскім бокам, не задавальняла беларускае прадпрыемства». Паводле яго слоў, планавалася, што рэзідэнт (сумеснае прадпрыемства) будзе размяшчацца на тэрыторыі Расіі, і ішла гаворка пра перадачу часткі акцый Мінскага аўтамабільнага завода.

Свідзерскі таксама паведаміў, што стварэнне новых машынабудаўнічых холдынгаў у дадатак да 17 існых у сістэме Мінпрама ўнутры краіны не плануецца. «Цяпер мы працуем над тым, каб холдынгі адпавядалі і эканамічнай, і тэхнічнай сутнасці. Зараз праводзім цэнтралізацыю тэхнічнай палітыкі, маркетынгу і закупак», — паведаміў Свідзерскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?