26.09.2016 / 12:10

15 фактаў пра беларускую мову ТЭСТ 12

Новы тэст ад «Мовы Нанова» і «Нашай Нівы».

15 пытанняў, якія мы падрыхтавалі, і ёсць 15 фактаў. Паспрабуйце іх адгадаць!

Стартаваў новы сезон курсаў «Мова Нанова» ў Мінску. Бліжэйшыя заняткі адбудуцца ў цэнтры «Цівалі» (Прытыцкага, 29; некалькі хвілін ад станцыі метро «Спартовая») у панядзелак, 26 верасня, а 18.30. Яны будуць прысвечаныя Генадзю Бураўкіну, можна будзе пачуць аповеды даследчыка Сяргея Шапрана і Юліі Бураўкінай, удавы паэта. Музычнага госця анансавалі загадкава — «мегапапулярны спявак, які выпусціў цэлы дыск на вершы Бураўкіна».

Расклад заняткаў па ўсіх гарадах

Алеся Літвіноўская, Настасся Роўда

0
дзед Талаш / Адказаць
22.09.2016 / 16:41
12 % кніг па-беларуску ! Дзе той памяркоўны Малышчыц ? Хай паглядзіць, падніме адукацыю.
9
ParaBellum / Адказаць
22.09.2016 / 17:44
"дз" і "дж" -- ужо не літары? Тлумачэнне ад аўтараў тэста: Дз і дж – асобныя гукі, але не асобныя літары. Гэта так званыя дыграфы – дзве літары, якія абазначаюць адзін гук.
4
feafania / Адказаць
22.09.2016 / 18:11
так, мяне ў школе таксама вучылі, што дз і дж асобныя літары беларускага альфабэту
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру