У Варонежы памерлі бацькі кіраўніка т.зв. «Луганскай народнай рэспублікі» Ігара Платніцкага, атруціўшыся грыбамі, паведамляе РІАН. 

ria.ru

Пажылая пара, якая пражывала ў варонежскім пасёлку Падгорнае, была шпіталізаваная з сімптомамі атручвання на другія выхадныя верасня. Неўзабаве іх перавезлі ў маскоўскую бальніцу. Але, нягледзячы на высілкі лекараў, пенсіянеры праз некалькі дзён памерлі.

Платніцкі пацвердзіў інфармацыю пра смерць сваіх бацькоў:

«Так, сапраўды, я пацвярджаю, што на мінулым тыдні ўся наша сям'я правяла ў апошні зямны шлях маіх бацькоў — бацьку і маці», — сказаў кіраўнік «ЛНР» у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Луганску. Платніцкі не прывёў іншых падрабязнасцяў і адзначыў, што больш не будзе вяртацца да гэтай тэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0