Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненням надвор’е, на большай частцы тэрыторыі дажджы, навальніцы.

Ноччу месцамі, днём па ўсходняй палове моцныя дажджы. Днём у Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі град, пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°C, днём плюс 15—20°C, па ўсходзе плюс 21—26°C.

У Мінску 14 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Дождж, раніцай і днём часам моцны, навальніца. Вецер пераменных напрамкаў, 5—10 м/с, пры навальніцы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°C, днём плюс 18—20°C.

У наступныя двое сутак, 15 і 16 чэрвеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 15‑га ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна на ўсходзе кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы.

16‑га па ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у Гомельскай вобласці месцамі моцныя дажджы. Вецер паўночна‑заходні, паўночны, 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°C, днём плюс 18—24°C.

У Мінску 15 чэрвеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор\’е. Ноччу кароткачасовы дождж, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°C, днём плюс 20—22°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0