Расія ў чацвёртым квартале 2016 года паставіць у Беларусь 3 млн тон нафты. Пра гэта tut.by паведаміў прэс-сакратар «Транснефці» Ігар Дзёмін.

«Зацверджаны графік паставак нафты ў Беларусь па сістэме магістральных нафтаправодаў на чацвёрты квартал прадугледжвае пастаўку да 3 млн тон нафты — па 1,5 млн на кожны з вашых нафтаперапрацоўчых заводаў. У трэцім квартале па графіку ў Беларусь будзе перапампаваныя 3,5 млн тон нафты», — распавёў прадстаўнік кампаніі.

Усяго ў 2016 годзе Расія паставіць 18 млн тон нафты, замест запланаваных 23 тон.

Ігар Дзёмін таксама паведаміў, што графік і аб'ёмы паставак на 2017 год будзе вядомы ў канцы года. «Хоць усякае бывае. Часам перамовы з Беларуссю зацягваюцца, і ўсё сцвярджаецца ў студзені», — адзначыў ён.

Нагадаем, то газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй з-за аплаты пачаўся ў гэтым годзе. З газавым пытаннем увязана і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь у трэцім квартале 2016 года на 2,25 млн тон нафты. Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расія з-за недаплаты за пастаўкі газу прыняла рашэнне аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь. У Мінску з такой пазіцыяй не згодны і прапануюць не ўвязваць газавыя пытанні з аб'ёмамі пастаўкі нафты.

Зніжэнне аб'ёмаў паставак нафты, паводле слоў прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, ужо абышлося Беларусі ў 0,2% ВУП.

***

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка жорстка пракаментаваў пагаршэнне гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі. «Мы целяпаемся (інакш не скажаш) і ўжо некалькі месяцаў не можам дамовіцца па цане на газ. У сувязі з гэтым Расія знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы гэта ўспрымаем як ціск на Беларусь, але ціску я не пацярплю, і беларусы таксама», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?