Летась Беларусь далучылася да Балонскага працэсу і ўступіла ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА). Умовай было тое, што краіна выканае ўсе ўмовы дарожнай карты рэформаў: акадэмічныя свабоды, прынцыпы мабільнасці і ў цэлым правы чалавека.
Пакуль што Беларусь ненашмат прасунулася ў гэтых накірунках.
Падчас канферэнцыі замежныя і беларускія эксперты абмяркуюць асноўныя сённяшнія праблемы. На сайце Грамадскага Балонскага камітэта змешчаная поўная праграма сустрэчы.