«ЦУМ Мінск» пачаў 100-дзённы адлік да Новага года і 23 верасня ўрачыста адкрыў першы ў горадзе Навагодні Базар.
Секцыя адкрылася на 5-м паверсе ўнівермага.
Фота Тамары Хаміцэвіч
«Сёлета мы вырашылі адкрыць навагоднюю секцыю загадзя — у верасні, калі на дварэ яшчэ пануе восень, а Новы год здаецца такім далёкім, не толькі каб стварыць у пакупнікоў святочны зімовы настрой, але і каб даць гараджанам магчымасць размеркаваць свае фінансы на больш працяглы перыяд і без значных разавых выдаткаў паступова набыць усё неабходнае для сустрэчы Новага года», — тлумачыць намесніца генеральнага дырэктара па камерцыйнай працы ААТ «ЦУМ Мінск» Вольга Раманава.
Цэны на навагоднія тавары ў ЦУМе даволі дэмакратычныя:
- Шары паштучна — ад 48 кап.
- Наборы шароў з пластыку — ад 1 руб. 40 кап.
- Наборы шароў са шкла — ад 2 руб. 80 кап.
- Ёлка — ад 8 руб. 60 кап.
- Каралі дэкаратыўныя — ад 2 руб.
- Сувеніры «Сімвал Года» — ад 1 руб.
- Карнавальныя касцюмы — ад 6 руб. 20 кап.
- Электрагірлянды — ад 11 руб. 60 кап.
Даведацца падрабязнасці і паглядзець фотарэпартаж з адкрыцця базару можна тут >>>