Мінскія аптэкі РУП «Белфармацыя» абвясцілі 20-працэнтныя зніжкі да Сусветнага дня фармацэўта, паведамілі на прадпрыемстве.
«Аптэкі РУП «Белфармацыя» падчас акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня фармацэўта, па 25 верасня рэалізацуюць лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці з прадастаўленнем ўсім пакупнікам скідкі з рознічнай цаны ў памеры да 20%», — сказалі на прадпрыемстве.
У аптэках да Сусветнага дня фармацэўта таксама праводзяцца акцыі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы захворванняў з удзелам медыцынскіх прадстаўнікоў айчынных фармпрадпрыемстваў, кансультацыі спецыялістаў, конкурсы, віктарыны, гутаркі з навучэнцамі школ, гімназій, ліцэяў пра ролю фармацэўтычных работнікаў у ахове здароўя людзей.
На прадпрыемстве дадалі, што для паляпшэння даступнасці лекавага забеспячэння насельніцтва таксама дзейнічаюць пастаянныя скідкі. Усе аптэкі прадпрыемства рэалізуюць лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці са скідкай да 10%.
Сусветны дзень фармацэўта, які быў заснаваны саветам Міжнароднай фармацэўтычнай федэрацыі, адзначаецца 25 верасня. Тэма Сусветнага дня ў 2016 годзе — «Фармацэўты з клопатам пра вас».