Самая славутая пара свету — акцёры Анджаліна Джалі і Брэд Піт — разводзяцца. На папулярнасці гэтай навіны нарвежскі авіяперавозчык вырашыў пабудаваць сваю рэкламную кампанію.

Авіякампанія Norwegian прапанавала прыхільніцам Брэда Піта не губляць часу і накіравацца з Осла або Барселоны наўпрост у Лос-Анджэлес, каб скарыць сэрца знакамітага акцёра.

Рэклама з лаканічнай фразай «Брэд свабодны!» на чырвоным фоне была апублікаваная ў СМІ.

Фота з інстаграма @madambo4ari

Як вам такі рэкламны ход?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0