Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшыню Хойніцкага райвыканкама Аляксандра Цітка начальнікам дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Адпаведны ўказ падпісаны 23 верасня.

Папярэднік Цітка Уладзімір Чэрнікаў быў вызвалены ад займанай пасады 7 красавіка гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0