Тры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ва універмагу Macy's у амерыканскім горадзе Берлінгтан, штат Вашынгтон. Яшчэ двое параненыя.

AP

Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў крытычным стане. Першапачаткова паведамлялася пра яго смерць, але, па ўдакладненых дадзеных паліцыі, яму ўдалося выжыць.

Усе трое загінулых — жанчыны.

Наваколлі гандлёвага цэнтра Cascade Mall ачэпленыя паліцыяй, ідуць пошукі меркаванага зламысніка.

Паліцыя схіляецца да версіі, што нападнік быў адзін. Улады штата апублікавалі фатаграфію падазраванага: гэта мужчына лацінаамерыканскай знешнасці ў шэрай вопратцы і ўзброены вінтоўкай.

AP

Матывы атакі пакуль не вядомыя.

Меркаваны стралок мог накіравацца ў бок аўтамагістралі I-5, паведамляе Seattle Times са спасылкай на сведак.

Прадстаўнік паліцыі штата Вашынгтон Марк Фрэнсіс напісаў у твітары, што выжылыя пры нападзе ў дадзены момант эвакуяваныя ў суседнюю царкву.

Паводле яго слоў, нападнік пакінуў гандлёвы цэнтр да прыезду паліцыі.

Горад Берлінгтан знаходзіцца прыкладна ў 100 км на поўнач ад Сіэтла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?