У Ёханэсбургу адкрылася найбуйнейшая міжнародная канферэнцыя па абароне жывёл CITES: упершыню за 16 гадоў яна праходзіць у Афрыцы, і асноўным аб'ектам дыскусій на гэты раз сталі сланы.

AFP

Канвенцыя, якая засядае ў ПАР, разгледзіць прапановы аб абароне 500 відаў раслін і жывёл.

На канферэнцыю прыбылі 2500 дэлегатаў са 180 краін свету.

Акрамя сланоў, зааабаронцы абмяркуюць ахову львоў, акул, насарогаў, пангалінаў і шэрагу іншых відаў.

Толькі за апошнія сем гадоў колькасць забойстваў сланоў браканьерамі вырасла на 30%, б'юць трывогу зааабаронцы.

Аднак сярод дэлегатаў няма адзінства з нагоды таго, як выправіць сітуацыю. Прадстаўнікі Намібіі і Зімбабвэ маюць намер лібералізаваць заканадаўства аб збыце слановай косці, спадзеючыся ўсталяваць кантроль над браканьерамі, аднак шэраг іншых афрыканскіх краін прапануюць цалкам забараніць гэты від гандлю.

На канвенцыі CITES 2007 году краіны дасягнулі кампрамісу: легальны гандаль слановай косцю быў дазволены на ўвесь 2008 год, аднак далей замарожаны да 2017 года.

Канферэнцыя працягнецца да 5 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?