Двое гарнякоў загінулі, адзін з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу пасля абвалу ў шахце на поўдні Польшчы, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Лакальны абвал адбыўся 23 верасня ўвечары. Ратавальнікі, якія неадкладна прыступілі да працы, канстатавалі смерць двух чалавек. Трэці шахцёр быў знойдзены без прытомнасці і ў цяжкім стане шпіталізаваны.
Гарнякі займаліся мантажом вентылятараў. Яны пацярпелі ад абрынутых фрагментаў горнай пароды.
Ідзе расследаванне трагічнага інцыдэнту.
0
0
0
0
0
0