Новая, сорак трэцяя кніга двухсоттомавае выдавецкае сэрыі «Беларускі кнігазбор» аб’яднала пад сваімі чырвонымі акладамі выбраныя творы народнага паэта Рыгора Барадуліна. Адметнасьць выданьня ня толькі ў жанравай паліфаніі прадстаўленых твораў і ня толькі ў тым, што ў гэтай сэрыі за рэдкім выняткам выходзяць кнігі даўно спачылых клясыкаў. Адметнасьць кнігазбораўскага тому Рыгора Барадуліна яшчэ і ў тым, што ягоны паўтарытысячны наклад выдадзены на сродкі, ахвяраваныя чытачамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?