Рашэннем урада Беларусі наступным годам запланаваны пачатак будаўніцтва першай у краіне гідраэлектрастанцыі на вялікай рэчцы. Магутнасць будучай АЭС павінная дасягнуць 124 МВт. Замоўцам праекту, які павінны рэалізаваць у 2012 годзе, выступае РУП «Віцебскэнерга».

У часе будоўлі ўзвядуць тры дамбы, два масты, шэраг іншых збудаванняў, у тым ліку і шлюз, які дазволіць зрабіць кавалак Дзвіны ад Віцебска да Полацка судаходным нават для даволі вялікіх рачных караблёў, бо ягоная глыбіня павялічыцца ў сярэднім да 6-7 метраў.

Планы наконт будаўніцтва на Дзвіне – вышэй Віцебска, каля Бешанковічаў, Полацка і Верхнядзвінска – каскаду ГЭС былі агучаныя некалькі гадоў таму. А ў 2004-м міністр аховы навакольнага асяроддзя Латвіі Раймонд Вяйёніс нават атрымаў ад свайго беларускага калегі Лявонція Харужыка адпаведны ліст, у якім утрымлівалася інфармацыя пра пачатак будаўніцтва гідраэлектрастынцыі непадалёк ад Полацка ля вёсак Сосніца і Лучна. Адкрыццё Полацкай ГЭС магутнасцю, па розных крыніцах, ад 28 да 30,5 МВт чакалася ў гэтым годзе, але праца, якую ўжо вялі будаўнікі, па нейкім прычынам была прыпыненая.

Каскад ГЭС зменіць характар Дзвіны: вада падымецца да ўзроўню берагоў, якія багата дзе нагадваюць каньёны, знікнуць шматлікія парогі, камяністыя выспы ды зробленыя на працягу стагоддзяў плятні.

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?