04.10.2016 / 17:11

Выданне тыдня Arche: «Гісторыя Беларусі» Латышонка і Мірановіча 12

Часопіс Arche прапануе: ад 26-га верасьня да 2-га кастрычніка кнігу Алега Латышонка й Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» можна заказаць за паўцаны — усяго за 3.45 BYN.

Прапанова абмежаваная.

У сумеснай кнізе дасьледнікаў зь Беластоку разглядаюцца асноўныя моманты гісторыі Беларусі апошніх двух з паловаю стагодзьдзяў. Шмат увагі прысьвечана падзеям на даўнім Падляшшы й больш позьняй Беласточчыне, якая зьявілася пад канец XVIII ст. разам з падзеламі Рэчы Паспалітай, сьпярша як прускі дэпартамэнт, а пасьля як расейская вобласьць. Аўтары, нягледзячы на сваё польскае грамадзянства, адстойваюць перадусім беларускі, а ня польскі пункт гледжаньня на гістарычныя падзеі, але без празьмернага шанаваньня беларускіх гістарычных мітаў.

Зьмест выданьня

Пра тое, як атрымаць кнігу, можна прачытаць у сацыяльных сетках часопіса Arche.

1
літвін / Адказаць
28.09.2016 / 14:41
"Белоруссія" - гэта маскавіцкі праект. І як гэта не прыкра ўсведамляць многім, усвядоміць гэта давядзецца рана ці позна. Як і тое, што гісторыю нашае краіны трэба пісаць пад імем Літвы. А яраму "беларусісту" Латышонку пытанне на засыпку: хаця б адно гістарычнае сведчанне, што ў 18 стагоддзі наш край называўся "Беларуссю", а народ "беларусамі". Няма? Тады да пабачэння.
3
Paweł / Адказаць
04.10.2016 / 17:30
літвін Няма? Тады да пабачэння. ====== ...лепш буду "Секретные исследования" чытаць, там ёсць дакладнае сведчанне, што толькі выключна Літвой, і толькі выключна беларусаў, бо "агульнавядома". Навошта нам прафесійныя гісторыкі і гістарычныя выданні?! ДЗЕРУЖЫНШЧЫНА - НАША ЎСЁ! Да пабачэння, гістарычная навука са сваімі дурнымі даследваннямі, аргументацыямі і абгрунтаваннямі!
1
дзед Талаш / Адказаць
04.10.2016 / 17:51
Нажаль ніводны наш сусед не зацікаўлены ў нашай гістарычнай праўдзе. Нават украінцы, сколькі б беларусы ні ехалі ваяваць за іх. Хто сумняецца - паглядзіце апошнюю версію знакамітай украінскай гульні "Казакі". Нават у багацёх нашых грамадзян словы "Вялікае княства літоўскае" выкліікаюць рэзкую агрэсію. Гэта тыя грамадзяне, якія будуць з кветкамі сустракаць салдат з усходу. Вось вынікі 20 год, якія нехта не дазваляе перакрэсліць.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру