Увечары 25 верасня, паводле аператыўнай інфармацыі, за кіламетр ад беларуска-літоўскай мяжы ў населеным пункце Казяны Браслаўскага раёна полацкія памежнікі спынілі два аўтамабілі. У іх знаходзіліся чацвёра грамадзян Беларусі і шасцёра грамадзян Ірака. Дакументаў, якія б давалі права знаходжання ў памежнай зоне, прад'явіць памежнаму нараду яны не змаглі.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, дзеянні замежнікаў і беларусаў кваліфікаваныя як парушэнне памежнага рэжыму. Артыкул 23.30 КаАП прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй або без яе альбо накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?