Сьпявак Uzari прэзэнтуе ў межах аўдыёчарту на Tuzin.fm сваю першую аўтарскую песьню на беларускай мове.

«Мова, мара — мора ў кожным з нас», — пад такім слоганам Юзары прадставіў свой самотнік. Песьня «Мора» мае пакласьці пачатак новага этапа ў творчасьці сьпевака. «Я чакаў гэтага этапа з 2011 года і вось ён прысьпеў. Цяпер Юзары — гэта гурт. У мяне ёсьць каманда прафэсіяналаў, ёсьць напрамак, мэта і адчуваньне сучаснай гісторыі. І мы маем шмат падарункаў для нашых слухачоў, якія створаныя зь вялікімі пачуцьцямі і агнём. Першы зь іх — уласна гэтая песьня, якая зьяўляецца пачаткам сучаснага. Гэты твор паказвае глыбіню нашых думак і адчуваньняў, якія накіраваныя ў будучыню», — сказаў выканаўца з нагоды прэм’еры на Tuzin.fm.

Цяпер Юзары выступае выключна ўжывую.

Да яго далучыўся бас-гітарыст і аранжыроўшчык Аляксандар Верны, вядомы з гурта «Фляўс і Кляйнн», гітарыст Дзьмітры Маркаран і бубнач Алесь Собаль. Разам яны рыхтуюць цалкам беларускамоўную праграму. Сачыць за навінамі гурта Uzari можна праз афіцыйную суполку.

Самотнік «Мора» можна набыць на iTunes. Паслухаць песьню можна на Soundcloud. У аўдыёчарце на Tuzin.fm яна возьме ўдзел з 2-га туру сэзону 2016/2017.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?