Верш з блогу Антона Францішка Брыля.

G.H.C.

Табе, ласкавы Гельвіюшу, збор гэты,

Здабытак дзён руплівых і начэй дбайных.

Я зьвіў радкі старанна дзеля той мэты,

Каб знаць аб ценях лесу ды зямных тайнах,

Аб холадзе затокаў, дзе жыве згуба,

Ды зданях, што паснулі ў цішыні сховін, -

Я ўсё запісваў гожа на лістох дуба

Каб да цябе іх нёманскі аднёс човен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?