27.09.2016 / 17:56

Брытанія выступіла супраць стварэння арміі ЕС 2

Вялікабрытанія будзе супрацьстаяць якім бы там ні было планам стварыць войска Еўрасаюза, паколькі гэта можа падарваць ролю НАТА, заявіў міністр абароны краіны сэр Майкл Фэлан.

«НАТА павінна заставацца краевугольным каменем нашай абароны і абароны Еўропы», — заявіў ён напярэдадні неафіцыйнай сустрэчы міністраў абароны краін-сяброў ЕС у сталіцы Славакіі Браціславе.

Францыя і Германія маюць намер на гэтай сустрэчы прасоўваць ідэю большай ваеннай кааперацыі. Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц ужо заявіў, што ў Брытаніі не будзе права вета па гэтым пытанні.

Брытанія захоўвае за сабой права вета да таго часу, пакуль канчаткова не пакіне шэрагі ЕС.

Аднак, па словах Фэлана, Брытанія — не адзіная краіна, не згодная са стварэннем еўрапейскай абароннай структуры.

Выступаючы ў Браціславе, ён сказаў, што Брытанія застаецца прыхільнай ідэі еўрапейскай бяспекі, нягледзячы на рашэнне выйсці са складу ЕС, і паказаў, што Еўрасаюзу неабходна прывесці ў адпаведнасць свае магчымасці на фоне праблем сучаснага свету, такіх як тэрарызм і міграцыя.

«Аднак мы будзем працягваць супраціўляцца стварэнню арміі ЕС альбо еўрапейскіх штабоў, што па сутнасці падарве НАТА», — сказаў Фэлан.

3
Мікола))) / Адказаць
27.09.2016 / 18:04
Вам-то якая розніца, калі вы пакінулі Эўразвяз і паставілі краіну на мяжу развалу? Вам яшчэ супраць Шатляндыі і Ольстара давядзецца змагацца і перажыць лёс СССР.
2
вой / Адказаць
27.09.2016 / 18:49
Гордый британский профиль возмущщщённ! Но ничего уже не поделаешь. Олланд давеча сказал еще раз: дорогие островитяне, выметайтесь из нашей песочницы как можно быстрее. Не учите нас жить, а лучше помогите материально. У вас там в Сити столько награбленного со всего света бабла лежит и ржавеет. Надо делиться, если хотите опять в нашу песочницу. Но Мэй делает вид, что не слышит и не понимает по-французски. Пардоньте!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру