Беларусь вяртае корпус рэактара пасля няштатнай сітуацыі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі з Расіяй, паведаміў журналістам генеральны дырэктар ГП «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў на палях 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене.

«Корпус — гэта адна з адзінак абсталявання, вельмі хутка такія пытанні не вырашаюцца, трэба ўлічваць працу чыгункі і іншыя пытанні. Усё ідзе па тых дамоўленасцях, якія ў нас ёсць з Расіяй. Расійскі бок забярэ корпус рэактара, гэта адназначна, такое рашэнне прынята, а далей ідзе працэс яго рэалізацыі», — растлумачыў Міхаіл Філімонаў.

Гендырэктар акцэнтаваў увагу, што будаўніцтва станцыі цяпер вядзецца ў штатным рэжыме, ідзе мантаж абсталявання. «Значная частка абсталявання ўжо паступіла на пляцоўку ў Астраўцы і знаходзіцца на стадыі мантажу, напрыклад, ужо вядзецца мантаж турбін», — паведаміў Міхаіл Філімонаў. У працэсе вырабу яшчэ прыкладна 40% абсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?