Мінчук у чужой кватэры варыў самагон, і ў яго выбухнуў перагонны апарат, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Паведамленне аб выбуху ў Першамайскае РУУС паступіла ад жыхаркі дома па зав. Калініна. Па яе словах, яна пачула гук, падобны да выбуху, пры гэтым у адной з кватэр вырвала дзверы, адкуль стаў даносіцца рэзкі пах. Яшчэ адна заява паступіла ад уладальніка аўтамабіля «Нісан», які распавёў, што ў выніку выбуху на машыне ўтварыліся сколы лакафарбавага пакрыцця на капоце і даху», — адзначылі ў ГУУС.

Як высветлілася, сам гаспадар кватэры нічога не ведаў пра тое, што ў яго будзе вырабляцца алкагольны напой. Збіраючыся да знаёмых на выхадныя, ён перадаў ключы ад кватэры свайму 56-гадоваму прыяцелю. Пасля выхадных, не вяртаючыся дадому, ён адразу ж адправіўся на працу, дзе з ім звязаўся няўдачлівы кватарант і паведаміў, што ў кватэры варыўся самагон, а перагонны апарат пры гэтым выбухнуў. Прыехаўшы дадому, гаспадар акрамя госця выявіў міліцыянтаў, супрацоўнікаў МНС і УП «Мінгаз».

У дачыненні да няўдачлівага самагоншчыка складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 ст.12.43 КаАП Рэспублікі Беларусь (выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу). Санкцыі дадзенага артыкула цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь (базавая велічыня цяпер складае Br21) з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.