27.09.2016 / 18:35

Навукоўцы распавялі пра новую методыку зачацця дзіцяці «ад трох бацькоў» дапоўнена 14

На свет з'явілася першае дзіця, для зачацця якога былі задзейнічаныя ДНК трох чалавек, паведамляе часопіс New Scientist.

Цяпер немаўляці Абрахіму Хасану пяць месяцаў: у яго клетках ДНК трох чалавек — яго маці, бацькі і донара.

Генетычны матэрыял донара павінен дапамагчы дзіцяці пазбегнуць атрымання ў спадчыну генаў маці, якія могуць прывесці да развіцця хваробы. Лекары лічаць, што гэтая методыка адкрывае новую эру ў медыцынскіх даследаваннях і можа дапамагчы многім іншым сем'ям з падобнымі сітуацыямі.

Бацькі дзіцяці родам з Іарданіі. Маці дзіцяці з'яўляецца носьбітам сіндрому Лея — гэта захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека. Пры гэтым сама яна здаровая, але праз генетычную мутацыю ў яе загінула ўжо двое дзяцей.

Парламент Вялікабрытаніі летась ухваліў адну з тэхнік зачацця, у якой могуць удзельнічаць тры чалавекі. Падчас яе апладняюцца адразу некалькі яйцаклетак, а некаторыя эмбрыёны знішчаюцца. Аднак мусульманская пара адмовілася ад выкарыстання гэтай тэхнікі па рэлігійных меркаваннях.

У выніку муж і жонка звярнуліся да навукоўцаў з Цэнтра па лячэнні бясплоддзя «Новая надзея» ў Нью-Ёрку, дзе працуюць лекар Джон Чжан і яго каманда.

Навукоўцы распрацавалі новы метад апладнення, які прадугледжвае перанос ядра клеткі. Навукоўцы вынялі ядро з яйцаклеткі маці і перанеслі яго ў яйцаклетку донара, з якой таксама было выдаленае ядро. У выніку, у іх атрымалася яйцаклетка з ДНК маці і мітахондрыямі донара. Менавіта ў мітахондрыі ўтрымліваюцца ДНК, якія пераносяць сіндром Лея. Затым навукоўцы апладнілі новую клетку спермай бацькі.

Было атрымана пяць эмбрыёнаў, толькі адзін з якіх развіваўся нармальна. Яго ў выніку і падсадзілі да маці. Дзіця нарадзілася праз дзевяць месяцаў.

Гэты метад пакуль яшчэ не быў ухвалены ў ЗША, таму для ажыццяўлення аперацыі амерыканскія навукоўцы з'ехалі ў Мексіку.

У свеце цяпер жыве каля 30-50 чалавек, народжаных з яйцаклетак, у якія былі перасаджаныя мітахондрыі ад трэцяй асобы. У ЗША ў 1990-х гадах праводзіліся падобныя эксперыменты па лячэнні бясплоддзя. Затым гэтыя метады былі забароненыя, бо некаторыя дзеці пакутавалі на анамаліі генетычнага развіцця.

2
Джон Жарптушкін / Адказаць
27.09.2016 / 18:46
Я не могу удержаться от нескольких гипотез: к чертям омоложение пока что. Другое неизмеримо более важное: изумительный опыт проф. Преображенского раскрыл одну из тайн человеческого мозга. Отныне загадочная функция гипофиза - мозгового придатка - раз'яснена. Он определяет человеческий облик. Его гормоны можно назвать важнейшими в организме - гормонами облика. Новая область открывается в науке: безо всякой реторты Фауста создан гомункул. Скальпель хирурга вызвал к жизни новую человеческую единицу. Проф. Преображенский вы - творец. (Клякса). М.Булгаков. Собачье сердце
3
Верны / Адказаць
27.09.2016 / 19:07
Рускія такое мелі 1000 год таму. У іх нават кажуць пра некаторых: гадюка семибатюшная.
7
Уладзімір Рыгоравіч / Адказаць
27.09.2016 / 19:11
Алхімікі.... Я толькі адное ў алхімікаў лічу непрымальным - абыякавасць да верагоднасьці непрадказальнага падарожжа ў часе. Або ў мінулае, або ў будучыню. Змяненні глябальных мікрапрацэсаў могуць прывесьці да змен месцамі прычын і следстваў на мікраўзроўні, што пры адпаведным значэнню змянення маштабе павелічэння вядзе да ланцуговых рэакцый. Аб разбуральных наступствах крытычных масс вадародных і атамных бомб я думаю дадаткова распавядаць не трэба. Уявіце сабе, што звычайнае нараджэнне чалавека гэта атамны выбух, а дадзены выпадак гэта выбух вадароднай бомбы, і зразумееце наколькі рызыкоўны занятак у гэтых алхімікаў. Штучнае апладненне ўжо давяло чалавецтва да гіганцкіх памераў сэксменшынстваў, якіх ніколі не было ў чалавечай гісторыі. Да чаго прывядзе гэты эксперымент страшна і падумаць.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру