Крымінальнай справай абярнулася прага экстрыму для дваццацігадовага жыхара сталіцы.

Позна вечарам 1 ліпеня ў раёне лесапаласы на вуліцы Убарэвіча ён вырашыў пракаціць на капоце сваёй «Аўдзі» дзевятнадцацігадовага таварыша. Сябар быў не супраць такога баўлення часу. Аднак на капоце аўтамабіля ўтрымацца не змог. Зляцеўшы з машыны, малады чалавек атрымаў сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны. А ў дачыненні да гора-кіроўцы Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Экспертыза аднесла атрыманыя траўмы да цяжкіх, судзіць мінчука, хутчэй за ўсё, будуць па частцы 2 артыкула 317 КК РБ. Аднак усе дэталі таго, што адбылося, не высветленыя. Таму следчыя пры пошуку сведак звярнуліся па дапамогу да насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?