Пра гэта паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

У офіс федэрацыі паступілі лісты з прапановай аб правядзенні круглага стала ад футбольных клубаў «Дынама-Брэст» і барысаўскага БАТЭ.

«Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола неаднаразова заяўляла пра гатоўнасць садзейнічаць камандам у стварэнні прафесійнай лігі», — паведаміў першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар'ян.

Рабочая сустрэча, якая адбудзецца 30 верасня ў 11.00 у Беларускай федэрацыі футбола, пройдзе ў закрытым рэжыме. Акрамя клубаў Вышэйшай лігі, удзел у абмеркаванні стварэння прафесійнай лігі возьмуць прадстаўнікі магілёўскага «Дняпра» і «Гомеля». Удзельнікі круглага стала абмяркуюць магчымасць і патэнцыйны механізм рэфармавання беларускага элітнага футбольнага дывізіёна ў самастойную прафесійную лігу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0