27.09.2016 / 23:36

«Лестэр» выйграў другі матч у Лізе чэмпіёнаў 2

Reuters.com

«Лестэр» выйграў другі матч у Лізе чэмпіёнаў, абыграўшы на сваім полі «Порту» — 1:0.

Мяч у вароты Ікера Касільяса забіў на 25-й хвіліне Іслам Слімані. Алжырцу асіставаў іншы лестэрскі алжырац — Рыяд Марэз.

Нагадаем, у першым матчы брытанцы разграмілі ў гасцях «Бруге» — 3:0. 

А сёння бельгійцы ў гасцях разгромна саступілі «Капенгагену» — 0:4.

Іншыя вынікі:

Барусія — Рэал — 2:2, Спортынг — Легія — 2:0.
Севілья — Ліён — 1:0, Дынама Заграб — Ювентус — 0:4.
ЦСКА — Тотэнхем — 0:1, Манака — Баер — 1:1.

***

Восем матчаў пройдзе ў сераду, у тым ліку: «Атлетыка» — «Баварыя», «Растоў» — ПСВ.

0
Кумпяк / Адказаць
27.09.2016 / 23:41
Монако-Байер 1-1
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
28.09.2016 / 00:15
Ваша Ніва, а ці будзе прыз за найбольш лайканы камэнтар?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру