4 кастрычніка ў Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вечар, прысвечаны 85-годдзю Ніла Сымонавіча Гілевіча, з удзелам калег, сяброў, родных і блізкіх Паэта. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Выступяць: Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Мікола Гіль, Зміцер Дашкевіч, Міхась Скобла, Вячаслаў Рагойша, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч. Праспявае на вершы Ніла Гілевіча Таццяна Грыневіч. (Праграма ўдакладняецца)
Запрашаем!