Вядомая амерыканская актрыса Сара Джэсіка Паркер, якая сыграла Кэры Брэдшоу ў тэлесерыяле «Сэкс у вялікім горадзе», не выключае магчымасці працягу праекта, перадае The Guardian.

people.com

Актрыса адзначыла, што выканаўцы галоўных роляў далі сваю згоду на ўдзел у здымках працягу стужкі. Праўда, пакуль фармат новага магчымага фільма невядомы, у дадзены момант праект знаходзіцца на стадыі абмеркавання.

Нагадаем, серыял «Сэкс у вялікім горадзе» выходзіў на амерыканскім тэлеканале HBO з 1998 па 2004 гады. У 2008 і 2012 гадах выйшлі дзве поўнаметражныя стужкі з удзелам галоўных гераінь серыяла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0