28.09.2016 / 17:33

Blackberry больш не будзе выпускаць смартфоны 1

Канадская кампанія Blackberry спыняе вытворчасць смартфонаў, гаворыцца ў заяве кампаніі. Прычынай гэтага рашэння стала няўдалая спроба пераходу на аперацыйную сістэму Android.

ndtv.com

Надзея падняць цікавасць спажыўцоў да новых мадэлей Blackberry аказалася марнай, квартальная выручка кампаніі знізілася на 32%.

Распрацоўку і вытворчасць камплектуючых Blackberry перадае кампаніям-партнёрам, у прыватнасці, адной з інданэзійскіх кампаній.

У самой жа кампаніі зоймуцца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і аказаннем IT-паслуг.

У пачатку 2000-х гадоў Blackberry была адным з лідараў рынку смартфонаў з капіталізацыяй 80 мільярдаў даляраў, але не здолела канкураваць з iPhone і смартфонамі на платформе Android. Пакупніцкі попыт на тэлефоны кампаніі ў апошнія гады пастаянна зніжаецца.

Цяпер капіталізацыя кампаніі складае 5,4 мільярда даляраў.

0
Мура / Адказаць
29.09.2016 / 23:28
Жаль товар был качественный
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру