28.09.2016 / 18:32

Рэкордны тэрмін: жыхар Бабруйска асуджаны за наркотыкі на 25 гадоў калоніі 3

Суд Бабруйскага раёна і Бабруйска 28 верасня прызнаў 50-гадовага бабруйчаніна вінаватым у незаконным набыцці, захоўванні і збыце наркатычных сродкаў і прыгаварыў яго да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама, восенню 2015 года супрацоўнікі міліцыі затрымалі жыхара Бабруйска, які падазраецца ў збыце асабліва небяспечнага наркатычнага сродку метадон, спажыванне якога пацягнула смерць двух мужчын 1988 і 1979 года нараджэння. Іх трупы былі знойдзены двума месяцамі раней у Глуску.

«Таксама аператыўнікі мелі інфармацыю пра тое, што вострае атручэнне метадонам, набытым у таго ж збытчыка ў Бабруйску, магло стаць прычынай смерці яшчэ двух грамадзян, мужчыны і жанчыны 1980 года нараджэння, у Слуцку Мінскай вобласці ў чэрвені 2015 года. Усе чацвёра былі жыхарамі Салігорска», — адзначыў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Кавалёў.

Суд прызнаў бабруйчаніна вінаватым па ч. 3 і 5 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркотыкаў). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд законную моц яшчэ не набыў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку. Асуджаны знаходзіцца пад вартай.

1
масик / Адказаць
28.09.2016 / 18:51
Так любому можно подкинуть пару таблеток и посадить на 25 год, не?
3
Непамяркоуны русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
28.09.2016 / 21:02
Вось гэта я лічу правільна . За распаусюд наркаты павінна быць самая жорсткая адказнасць . Забойца забірае жыцці аднаго, двух, чатырох чалавек, а гэта свалата дзясяткау, ато в соцен
0
Гость / Адказаць
29.09.2016 / 18:54
Зато за распространение алкогольных напитков, от которых смертность намного выше, наказание не настолько суровое !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру