16.06.2008 / 09:48

Берасьцейская арганізацыя Партыі БНФ заступілася за Міхалевіча 10

Рада абласной арганізацыі заклікала сойм прыпыніць рашэньне аб выключэньні з партыі яе намесьніка.

Савет Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ на пасяджэнні 15 чэрвеня прыняў зварот да сойма прыпыніць рашэнне аб выключэнні з партыі Алеся Міхалевіча. Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня абласной структуры Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Абласны савет асудзіў рашэнне сойма аб выключэнні з партыі А.Міхалевіча і прапаноўвае разгледзець пытанне аб яго членстве ў партыі на справаздачна‑выбарчым з’ездзе.

«Паўнамоцтвы намесніка старшыні партыі былі дадзены палітыку на з’ездзе большасцю галасоў. І не зусім этычна выключаць яго з членаў парты і пазбаўляць пасады на пасяджэнні сойма. Гэта думка толькі 50 чалавек, няхай нават вельмі паважаных і аўтарытэтных у нашай партыі», — сказаў Д.Шыманскі.

На пасяджэнні савета Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ былі таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да ўдзелу у парламенцкіх выбарах восенню 2008 года. Балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць намер шэсць рэгіянальных актывістаў партыі.

БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Алеся Міхалевіча выключылі з Партыі БНФ

0
Вадзім Саранчукоў / Адказаць
16.06.2008 / 13:43
Малайцы хлопцы, мы наступныя.
0
Валер Кісель / Адказаць
16.06.2008 / 14:20
Горадня падтрымае Алеся Міхалевіча.
0
Сяргей Антусевіч / Адказаць
16.06.2008 / 14:49
Дзякуем старэйшаму пакаленьню фронтаўцаў за новы імпульс. Час выбраў нас! Міхалевіч перамагае адназначна.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру