Суд у Лондане выставіў абвінавачванні брытанцу Бенджамену Стымсану ў сувязі з яго магчымым удзелам у ваенным канфлікце на ўсходзе Украіны на баку т.зв. «ДНР» і «ЛНР».
Паведамляецца, што гэта першы падобны выпадак, калі падазраваным у тэрарыстычнай дзейнасці падчас канфлікту на тэрыторыі Украіны стаў брытанец. У сераду раніцай 41-гадовы жыхар Олдхэма паўстаў перад судом у брытанскай сталіцы.
Стымсана абвінавачваюць у намеры здзейсніць тэрарыстычныя акты і ўдзеле ў іх падрыхтоўцы. Ён адмаўляе свой удзел у ваенных дзеяннях. Паводле яго слоў, ён знаходзіўся на ўсходзе Украіны ў якасці кіроўцы хуткай дапамогі.
Наступнае пасяджэнне суда адбудзецца 7 кастрычніка, да гэтага часу Стымсан застанецца ў зняволенні.