28.09.2016 / 21:46

Навукоўцы распавялі, як захаваць здароўе пры маларухомым ладзе жыцця 4

Навукоўцы з Вялікабрытаніі сцвярджаюць, што можна абараніць сваё здароўе пры маларухомым ладзе жыцця. Для гэтага, дарэчы, зусім не абавязкова займацца знясільваючымі фізічнымі нагрузкамі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Fotolia

Даволі простую методыку распрацавалі даследчыкі. На іх думку, трэба проста сістэматычна адпачываць падчас працоўнага дня, калі вы ўвесь час знаходзіцеся пры гэтым у сядзячым становішчы. Неабходна ўставаць з крэсла праз кожныя паўгадзіны працы і выконваць найпрасцешыя практыкаванні, каб размяць цягліцы.

У даследаванні узялі ўдзел офісныя работнікі, якія шмат часу праводзяць за камп'ютарам. Аказалася, што мужчыны і жанчыны, якія вядуць маларухомы лад жыцця, больш за іншых схільныя да розных хвароб. Асабліва вялікая рызыка развіцця цукровага дыябету і сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

0
Талян / Адказаць
08.10.2016 / 00:24
что тут знать? при малоподвижном образе жизни нужно больше двигаться...
0
Кнехт / Адказаць
27.10.2016 / 11:32
Талян ... хаця б асобнымі часткамі цела, напрыклад, ...
0
Люпус эст / Адказаць
03.11.2016 / 13:57
Одно из двух: спорт или спирт.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру