Паштоўка Адам Трыпус, паводле brestspring.org |
— Адам Трыпуза, альбо Трыпус, не берасьцеец, — кажа краязнавец Ігар Бараноўскі. — Гэты партызанскі камандзір дзейнічаў на тэрыторыі цяперашняй Гарадзенскай вобласьці. Сам ён родам зь Бераставіцы. Выдае на тое, што ён падзяліў лёс тых мігрантаў‑уцекачоў, на каго нацкавалі ЧК‑НКВД‑ОГПУ — Троцкага, Бандэры, Францішка Аляхновіча і тысяч другіх.
Спадар Бараноўскі распавядае, як дзесь у годзе 1995 на піку працы мясцовай культурніцкай суполкі «Стары горад» (зачыненай уладамі) прачытаў у архіве пра Адама Трыпуса, знойдзенага аднойчы надвячоркам у 1965 годзе з праламанай галавой. А літаранальна містычным чынам назаўтра лёс зьвёў з дачкой Трыпуса Ірынай, нядаўна памёрлай. Тая празь нейкі час усталяваньня даверу паказала дакумэнты бацькі. На некаторых захавалася «Пагоня» часоў БНР.
На днях яшчэ адзін помнік мае паўстаць у Драгічыне. Так сябры Берасьцейскай арганізацыі Партыі БНФ ушануюць памяць Кастуся Мысьліўца, вэтэрана дэмакратычнага руху, які памёр летась.