Вызначыліся саперніцы жаночай зборнай Беларусі па баскетболе на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне. Лёсаванне прайшло познім вечарам 15 чэрвеня ў Мадрыдзе пасля заканчэння кваліфікацыйнага турніру.

Паводле інфармацыі Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА), Беларусь трапіла ў групу «А» разам са зборнымі Аўстраліі (чэмпіён свету‑2006), Бразіліі, Паўднёвай Карэі, Латвіі і Расіі (віцэ‑чэмпіён свету).

У групе «В» выступяць Кітай, Чэхія, Малі, Новая Зеландыя, Іспанія і ЗША (бронзавы прызёр ЧС).

9 жніўня беларуская каманда згуляе з Аўстраліяй, 11‑га — з Латвіяй, 13‑га — з Расіяй, 15‑га — з Паўднёвай Карэяй, 17‑га — з Бразіліяй.

У чвэрцьфінал алімпійскага турніру выходзяць чатыры лепшыя каманды кожнай групы. Матчы гэтай стадыі пройдуць 19 жніўня, паўфіналы — 21 жніўня, гульня за 3‑е месца і фінал — 23 жніўня.

Дзмітры Ўласаў, БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Беларускі заваявалі пуцёўку на Алімпіяду ў Пэкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0